“КЛІПзаМОВА”, тур 3: маладосць ці майстэрства?

"Арт-сядзіба", студыя Ideas і Еўрарадыё працягваюць конкурс “КЛІПзаМОВА”. Пераможца, якога абяруць наведвальнікі сайта euroradio.fm, атрымае бясплатны кліп.  З 60 прэтэндэнтаў на здымкі прадстаўнікі "Арт-сядзібы" і студыі Ideas абралі 20 найлепшых. Цягам бліжэйшага месяца кожны жадаючы можа прагаласаваць на сайце Еўрарадыё за песню, якую ўпадабае.  

Галасаванне праходзіць у 4 заходы. Паводле задумы арганізатараў, канкурсанты аб’ядноўваюцца ў групы па 5 каманд згодна з узроўнем вядомасці. Такім чынам, гурты з адной групы змогуць канкураваць па колькасці аўдыторыі. Праз месяц экспертная рада ладзіць галасаванне сярод фіналістаў. У выніку абіраецца песня-пераможца, на якую і будзе зняты запаветны кліп.


А 26 траўня ў клубе Re:Public адбудзецца прэзентацыя кліпа і вялікі канцэрт гурта.


Мы перажылі ужо два віткі галасавання: вынікам першага стала сенсацыйная перамога гурта ZnaROCK, другі стаў чарговым доказам неўміручасці бярозаўскага рока ад :B:N:. Чаго чакаць ад наступнага тыдня?

"Трэцяя пяцёрка ў нас атрымалася даволі стракатай, — прызнае кіраўнік "Арт-сядзібы" Павел Белавус. — Ад яскравага вясновага металу (гурт “Дрыгва”) да лёгкага і пазітыўнага трэка ў выкананні ili-ili. Да таго ж, у гэтым туры так атрымалася, што мы спалучылі маладыя гурты Martin S. і Holy Chimp з больш дасведчанымі гуртамі: ili-ili, які, як вядома, стварылі былыя музыкі гурта “Дзеці Дзяцей”, “Вясёлая Манашка” — такое цікавае адгалінаванне ад “Голай Манашкі” Федзі Жывалеўскага. А “Дрыгва” — магілёўскі гурт, які грае больш за 5 гадоў. Таму будзе цікава сачыць, хто пераможа — маладая кроў ці творчы аўтарытэт!"

 
Паўдзельнічаць у галасаванні можна ўжо цяпер. “Бойка” будзе доўжыцца да 16:00 30 сакавіка. Спробы "накруткі" галасоў будуць вылічаныя і выпраўленыя. Інтэрв'ю з гуртом-пераможцам чытай на Еўрарадыё ў наступны аўторак!

ili-ili – "Танчыць"

ili-ili_-_tanchyc_1.mp3


"Вясёлая Манашка" "Нібыта дзьве зоркі"

vyasyolaya_manashka_-_n_byta_dzve_zork__2.mp3


Martin S. – "Раз на раз"

martin_s._-_raz_na_raz_1.mp3


Holy Chimp – "Завіруха"

holy_chimp_-_zavirucha_0.mp3


"Дрыгва" "Вясна"

drygva_-_vyasna.mp3

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі