Клічко заклікае абвясціць ва Украіне ўсеагульную мабілізацыю

Пра гэта паведамляе Espreso.tv са спасылкай на прэс-службу партыі “УДАР”. Лідар партыі Віталь Клічко звярнуўся да выканаўцы абавязкаў прэзідэнта Аляксандра Турчынава з патрабаваннем неадкладна накіраваць заяву ў ААН, каб склікаць Раду Бяспекі ААН у сувязі з агрэсіяй Расіі супраць Украіны.


Палітык перакананы, што ўкраінскі парламент таксама павінен звярнуцца да кіраўнікоў дзяржаваў-гарантаў бяспекі Украіны, каб яны тэрмінова выканалі свае міжнародныя абавязанні паводле Будапешцкага мемарандума.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі