Клецкі малочны камбінат запазычыўся калгасам на 5 мільярдаў рублёў

Каля 5 млрд рублёў запазычылася прадпрыемства “Клецкая крыначка” калгасам Нясвіжскага раёну за здадзенае малако. Звязана гэта з абмежаваннем продажу прадукцыі ў Расію.  “На расійскі рынак ішло да 70% прадукцыі”, — паведаміў старшыня прадпрыемства Леанід Апанасевіч. Расія закрыла рынак для “Клецкай крыначкі” яшчэ месяц таму, з тых часоў прынятае з калгасаў малако высушваецца і захоўваецца на складах.

Прадпрыемства шукае новыя рынкі збыту, між тым калгасы скардзяцца на безграшоўе. Паводле Нясвіжскага ўпраўлення сельскай гаспадаркі, жывёлагадоўля ў раёне высокатэхнічная, і менш малака даваць каровы ня могуць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі