Кітайскія фундатары ўзнагародзілі беларускіх прызёраў Алімпіяды

Прадстаўнікі кітайскай кампаніі Х-tер, якія вырабілі спартовую экіпіроўку для зборнай Беларусі, уручылі сёння ў алімпійскай вёсцы прызавыя грошы спартоўцам, якія сталі бронзавымі прызёрамі Гульняў.

Цяжкаатлетка Анастасія Новікава і барэц грэка-рымскага стылю Міхаіл Сямёнаў атрымалі па 3 тысячы долараў.

Нагадаем, што кітайская кампанія Х-tер паабяцала выплаціць беларускім чэмпіёнам пекінскай Алімпіяды па 10 тысяч долараў, срэбным — па 5 тысяч, бронзавым — па 3 тысячы.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі