KISS вяртаюцца да клубных выступаў

Ветэраны рок-музыкі KISS, якія прызвычаіліся да маштабных шоў на стадыёнах, узгадаюць даўно забытыя пачуцці ад выступаў у маленькіх залах. Музыкі адыграюць камерны канцэрт у лонданскім клубе O2 Academy Islington.
Умяшчальнасць клуба складае толькі 800 чалавек, аднак гэта не бянтэжыць амерыканскіх суперзорак. Па словах музыкаў, яны жадаюць "зазірнуць у вочы сваім прыхільнікам", што значна прасцей зрабіць, калі публікі не шмат.

Запланаванае на 2 сакавіка шоў стане першым клубным выступам KISS за 20 гадоў - з моманту з'яўлення на сцэне толькі адкрытага "Marquee Club" у тым жа Лондане ў 1988-м годзе.

Гэтым канцэртам монстры цяжкага року плануюць "разагрэць" публіку перад маштабнымі стадыённымі гастролямі па Еўропе, якія стартуюць сёлета ў траўні.

У межах "Sonic Boom Over Europe Tour", які праводзіцца ў падтрымку выдадзенага летась альбома "Sonic Boom", каманда адыграе больш 30 канцэртаў у 17 краінах - у тым ліку, у Славакіі, якую наведае ўпершыню за сваю 35-гадовую гісторыю.

Фота: houserock.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі