Кіроўца Audi, які ў Мінску трапіў пад МАЗ, быў п'яны

Кіроўца Audi, які ў Мінску трапіў пад МАЗ, быў п'яны

Кіроўца Audi, які ў Мінску трапіў пад МАЗ, быў п'яны. У яго дачыненні распачалі крымінальную справу — за парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека, інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта. ДТЗ адбылося пасля 2-й гадзіны ночы ў аўторак, 29 студзеня, на скрыжаванні Партызанскага праспекта і вуліцы Кабушкіна. Audi сутыкнуўся з МАЗам, які спыніўся на чырвонае святло святлафора. Кіроўца легкавіка і трое пасажыраў атрымалі цялесныя пашкоджанні, а 23-гадовы пасажыр ад атрыманых траўмаў памёр. Прызначаныя судова-медыцынскія і аўтатэхнічныя экспертызы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі