Смяротнае ДТЗ у Мінску: сутыкнуліся "МАЗ" і "Аўдзі" (фота, відэа)

Смяротнае ДТЗ у Мінску: сутыкнуліся "МАЗ" і "Аўдзі" (фота, відэа)

У ноч на 29 студзеня ў Мінску здарылася аварыя са смяротным вынікам. ДТЗ адылося ў 2:06 на скрыжаванні вуліцы Кабушкіна з Партызанскім праспектам, інфармуе прэс-служба МНС.

На месцы выкліку ратавальнікі пабачылі, што сутыкнуліся "МАЗ" і "Аўдзі". Кіроўцу легкавога аўтамабіля і яшчэ дваіх пасажыраў ратавальнікі вызвалілі з дапамогай спецыяльнага інструменту. Іх шпіталізавала брыгада хуткай медыцынскай дапамогі. 

Ратавальнікі дасталі з "Аўдзі" яшчэ аднаго пасажыра, аднак медыкі канстатавалі яго смерць.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі