Кіраўніком ваеннай паліцыі Расіі стаў беларус (фота)

Кіраўніком ваеннай паліцыі ён прызначаны ўказам расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.





Як паведамляюць расійскія СМІ, Сідаркевіч нарадзіўся ў вёсцы Бялынкавічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў 1963 годзе. З 2001-га па 2013 год ён праходзіў службу ў Федэральнай службе бяспекі Расіі. Ігар Сідаркевіч жанаты, мае сына.