Кіраўнікі Беларусі і Расіі дамовіліся сустрэцца ў бліжэйшай будучыні

Кіраўнікі Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Дзмітры Мядзведзеў дамовіліся сустрэцца бліжэйшым часам. Пра гэта паведаміў 31 траўня ў Бабруйску на аб'яднанай калегіі міністэрстваў унутраных спраў Беларусі і Расіі міністр унутраных справаў РФ Рашыд Нургаліеў. Дамоўленасць была дасягнутая падчас нядаўняй гутаркі прэзідэнтаў дзвюх дзяржаў. Лукашэнка і Мядзведзеў плануюць абмеркаваць актуальныя пытанні супрацоўніцтва дзвюх краінаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі