Кіраўнікі Абхазіі і Паўднёвай Асетыі могуць стаць невыязнымі

Кіраўнікі самаабвешчаных Абхазіі і Паўднёвай Асетыі Сяргей Багапш і Эдуард Какойты стануць фігурантамі крымінальнай справы, адкрытай генпракуратурай Грузіі. З такой заявай выступіла міністарка юстыцыі гэтай краіны Ніка Гварамія, паведамляе Інтэрфакс. У Генпракуратуры Грузіі працягваецца расследаванне фактаў этнічных чыстак грузінскага насельніцтва ў Цхінвальскім рэгіёне і ў Абхазіі.

 "Выяўляецца роля Сяргея Багапша і Эдуарда Какойты ў даказаных эпізодах чыстак. Калі віна будзе даказана, яны будуць аддадзеныя ў рукі суда" -- падкрэсліла Гварамія. На паседжанні антыкрызіснай рады Грузіі ў прысутнасці генпракурора краіны Гіоргія Лацабідзе было вырашана дамагацца санкцыяў, якія зробяць немагчымымі перасоўванне Багапша і Какойты за межамі самаабвешчаных краінаў.

Грані

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі