Кіраўніка аддзялення Беларускай чыгункі затрымалі за хабар
![Кіраўніка аддзялення Беларускай чыгункі затрымалі за хабар](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/chabar-1306-1.jpg.webp?itok=dAIpiVUr)
45-гадовага кіраўніка аддзялення Беларускай чыгункі затрымалі за атрыманне хабару. Як паведамляе прэс-служба МУС, супрацоўнікі АБЭЗ затрымалі яго з доказамі злачынства ў момант атрымання пакета з грашыма. Чыноўніку прынеслі 1000 долараў і 7,3 тысячы рублёў.
Па звестках міліцыі, чыгуначны чыноўнік сістэматычна атрымліваў "адкат" ад кіраўніка мінскай клінінгавай кампаніі. Фірма займалася пераважна прыборкай чыгуначных станцый. Пасля пераводу грошай на рахунак фірмы частка з іх гатоўкай перадавалася чыноўніку.
Паведамляецца, што больш чым за год чыноўнік атрымаў больш як 46 тысяч рублёў.
![Кіраўніка аддзялення Беларускай чыгункі затрымалі за хабар](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/chabar-1306-2.jpg.webp?itok=isRKgfj3)
![Кіраўніка аддзялення Беларускай чыгункі затрымалі за хабар](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/chabar-1306-3.jpg.webp?itok=Uq5Z9uUG)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.