Кіраўнік мінскай Wargaming Mobile выдаліў БЧБ-эмодзі з карпаратыўнага Slack

Кіраўнік мінскай Wargaming Mobile выдаліў БЧБ-эмодзі з карпаратыўнага Slack

У карпаратыўным месенджары Slack, якім карыстаюцца для працы супрацоўнікі мінскай студыі Wargaming Mobile, выдаляць БЧБ-эмодзі. Пра гэта гаворыцца ў лісце, які разаслаў кіраўнік студыі Тэйн Лімэн, піша dev.by. 

У сваім пасланні Лімэн тлумачыць, што гэтая мера прынятая з меркаванняў бяспекі: "Прымаючы пад увагу дзеючыя правілы ў Беларусі, мы збіраемся выдаліць "бел-чырвона-белы" сцяг з нашага спісу значкоў у Slack. Прававыя пытанні і звязаныя з імі рызыкі, якія могуць закрануць нашых супрацоўнікаў (асабліва з улікам магчымых ператрусаў падчас перасячэння мяжы і іншых патэнцыйных узаемадзеянняў з праваахоўнымі органамі) — занадта вялікія, каб іх ігнараваць".

Кіраўнік студыі прызнае, што гэта непапулярная мера, але разлічвае на разуменне з боку супрацоўнікаў.

Кіраўнік мінскай Wargaming Mobile выдаліў БЧБ-эмодзі з карпаратыўнага Slack
Ліст Тэйна Лімэна / dev.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі