Кіраўнік мінскага СК агучыў папярэднюю версію па "справе роўпджампераў"

Кіраўнік мінскага СК агучыў папярэднюю версію па "справе роўпджампераў"

Кіраўнік мінскага ўпраўлення Следчага камітэта Зміцер Канаплянік агучыў папярэднюю версію па "справе роўпджампераў". Па яго словах, падчас смяротнага скачка з 70-метровай вышкі ў Соснах "не спрацавала сістэма нацяжэння"

Кіраўнік мінскага СК агучыў папярэднюю версію па "справе роўпджампераў"

Зміцер Канаплянік адзначыў, што расследаванне трагедыі наўрад ці будзе хуткім. "Трэба разабрацца, што за канструкцыя страхоўкі, як праходзілі скачкі, якая была роля кожнага, высветліць тэхнічныя моманты. Прызначаныя экспертызы па абсталяванні, якое выкарыстоўвалася, па крапежных матэрыялах, вяроўках", — распавёў прадстаўнік СК.

Індывідуальны прадпрымальнік, які арганізоўваў скачкі, прайшоў альпінісцкую падрыхтоўку і мае пасведчанне на правядзенне будаўнічых работ. Аб'ект — 70-метровая труба — быў узяты ім у арэнду афіцыйна для іншых мэтаў — не для роўпджампінга, а "для адпрацоўкі сваіх прафесійных навыкаў".

"Скакалі ў той дзень некалькі чалавек. Калі ж за імі скокнуў загінулы пасля малады чалавек — вяроўкі не затармазілі яго рух, і ён упаў на зямлю. Паводле папярэдняй версіі, не спрацавала сістэма нацяжэння. Пытанне — у ацэнцы ўсёй гэтай канструкцыі і дзеянняў чалавека, які рабіў паслугі, правільнасці мантавання сістэмы, спраўнасці ўсіх элементаў мацавання", — распавёў начальнік УСК па Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі