Кіраўнік Мінгарвыканкаму запатрабаваў эканоміць электрычнасць

27 траўня кіраўнік Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька распавёў пра новыя планы па энергазберажэнні ў сталіцы. Па словах чыноўніка, за бліжэйшыя 5 гадоў спажыванне электраэнергіі павінна скараціцца ў 2 разы. Ладуцька: "Мы павінны ў бліжэйшым пяцігоддзі прайсці яшчэ раз той вялікі шлях, які мы прайшлі за 8 гадоў, калі мы ў сярэднім па горадзе ў 2 разы скарацілі спажыванне цеплавой, электрычнай энергіі".

Адзначым, што план па энэргазберажэнні за мінулы год у Мінску не быў выкананы. Не выконваецца ён і сёлета. Аднак, па словах Ладуцькі, да пачатку наступнага года неабходна не толькі выканаць план па эканоміі энэргарэсурсаў на 2010 год, але і папоўніць прабелы 2009 года. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі