Кіраўнік Мінгарвыканкаму пакатаўся на новым трамваі і паглядзеў на пажар

Традыцыйны вясновы аб'езд сталіцы зладзіла 30 красавіка кіраўніцтва Мінску. Кіраўнік Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька ацэньваў вынікі месячніка па добраўпарадкаванні сталіцы. У першай палове дня камісія пабывала ў Першамайскім і Савецкім раёнах, мікрараёнах Зялёны Луг і Ўручча, на Камсамольскам возеры і спартовых аб'ектах па праспекце Пераможцаў.

Спецыяльна для камісіі было арганізавана прадстаўленне з гашэннем аўтамабіля каля новага будынку МНС ва Ўруччы. На дыспетчарскай станцыі "Зялёны Луг" чыноўнікі сталі першымі пасажырамі новага хуткаснага трамвая. Ён можа развіваць хуткасць да 120 кіламетраў у гадзіну.