Прэзідэнт Літвы зноў выступіў за абмежаванне правоў беларусаў

Гітанас Наўседа / ELTA
Гітанас Наўседа / ELTA

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа зноў выказаўся за абмежаванне правоў беларусаў нароўні з расіянамі, піша Delfi. Гаворка ідзе аб праве прэтэндаваць на атрыманне грамадзянства і віду на жыхарства ў краіне. Паводле Наўседы сітуацыя абвастрылася ў сувязі з перадыслакацыяй у Беларусь ПВК "Вагнер". Таму да гэтага пытання — абмежавання правоў не толькі расіян, але і беларусаў — трэба вярнуцца, мяркуе літоўскі прэзідэнт.

"Найбліжэйшым часам давядзецца вярнуцца да гэтага пытання, бо такім чынам бярэцца на сябе поўная адказнасць за тое, што каля нашых межаў могуць з'явіцца ўзброеныя людзі з беларускім грамадзянствам, пад адзеннем якіх будуць хавацца тыя самыя "вагнераўцы", — сказаў Наўседа. Паводле яго, "гэтым хлапцам відавочна неўласцівыя згрызоты сумлення", таму пры пэўных абставінах "яны могуць быць скарыстаныя для якіх-небудзь зламысных мэтаў".

Нагадаем, у красавіку Сейм Літвы прыняў закон аб нацыянальных абмежаваннях для грамадзян Беларусі і Расіі. Але абмежаванні датычна атрымання грамадзянства і ВНЖ увялі толькі для грамадзян Расіі. Наўседа лічыў, што такія абмежаванні павінны дзейнічаць і супраць беларусаў. Ён спрабаваў накласці вета на гэты закон. Але вета было адхіленае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі