Кіраўнік КДБ абвяргае запуск іранскіх дронаў з тэрыторыі Беларусі

Іван Тэртэль / sb.by
Іван Тэртэль / sb.by

Іранскія дроны з тэрыторыі Беларусі не наносілі ўдар па Украіне, заявіў старшыня КДБ Іван Тэртэль у каментары ВаенТБ.

Гаворачы пра сітуацыю на беларуска-ўкраінскай мяжы, ён згадаў зводкі ўкраінскай разведкі пра назапашванне там беларускіх войскаў. "Цяпер ёсць шмат інфармацыі са спасылкай на разведку Украіны, пра тое, што ў нас ледзь не знаходзяцца сур'ёзныя там групоўкі Узброеных сіл каля дзяржаўнай мяжы, пра тое, што ў нас — адкрыю ровар — там пэўныя батальённа-тактычныя групы, што ў нас іранскія дроны, што ў нас рыхтуюцца ўдары ледзь не на тэрыторыю Украіны. Абсалютны фэйк", — заявіў ён.

Раней звесткі пра іранскія дроны, якія Расія перакідвае ў Беларусь для ўдару па Украіне, абверг дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.

Паводле звестак украінскага боку, Расія перакінула ў Беларусь больш за 30 іранскіх беспілотнікаў-камікадзэ "Шахід-136" з эфектыўнай далёкасцю да 1000 км і баявой часткай да 50 кг.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі