Кіраўнік Еўракамісіі: Еўрасаюзу неабходна ствараць уласнае войска

Кіраўнік Еўракамісіі: Еўрасаюзу неабходна ствараць уласнае войска

Кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер выступіў з заявай, што Еўрасаюзу неабходна ствараць уласнае войска. "Я казаў, што выступаю за еўрапейскае войска, і быў раскрытыкаваны. Цяпер гэта відавочна, і мы павінны інвеставаць шмат, каб стварыць рэальную еўрапейскую абаронную палітыку", — цытуе БЕЛТА словы палітыка.

Юнкер назваў тэрарыстычную групоўку "Ісламская дзяржава" ворагам нумар адзін для Еўропы. У гэтым ён салідарызаваўся з меркаваннем прэзідэнта ЗША Барака Абамы. На думку еўрапейскага палітыка, краіны павінны аб'яднаць усе свае рэсурсы і намаганні для барацьбы з "Ісламскай дзяржавай". Ён падкрэсліў, што ў гэтым пытанні важна шчыльнае супрацоўніцтва спецслужбаў.

Разам з тым кіраўнік Еўракамісіі заклікаў не змешваць праблему тэрарызму і міграцыйны крызіс.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі