Кіраўнік Дэпартамента дзяржбяспекі Літвы падтрымаў абмежаванні для беларусаў

Дарус Яўнішкіс

Дарус Яўнішкіс / DELFI

Кіраўнік Дэпартамента дзяржбяспекі Літвы (ДДБ) Дарус Яўнішкіс падтрымлівае ініцыятыву зрабіць больш жорсткімі абмежаванні для грамадзян Беларусі. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю BNS.

Па яго словах, трэба пакінуць гуманітарныя калідоры, прымаць у Літву кваліфікаваную працоўную сілу, "але адпрэчваць людзей, якія ўяўляюць сур'ёзныя рызыкі". Так прадстаўнік спецслужбы пракаментаваў законапраект, нядаўна зарэгістраваны кіраўніком Камітэта Сейма па бяспецы Лаўрынасам Кашчунасам.

Па словах Яўнішкіса, Літва штогод прымае з Беларусі прымае каля 17 тысяч чалавек. Часта гэта не апазіцыянеры, а эканамічныя мігранты. У ДДБ недастаткова рэсурсаў для належнай праверкі: "Літва не вялікая краіна, і нашы службы не ўсёмагутныя".

Таксакма Яўнішкіс спаслаўся на актывізацыю беларускага КДБ, які вярбуе літоўцаў, якія ездзяць у Беларусь, і беларускіх уцекачоў.

"Спачатку пачынаецца лёгкі ціск, што мы спросцім вам вяртанне ў Беларусь, напрыклад, дапаможам вашым сваякам, але вы тады павінны супрацоўнічаць, даць інфармацыю пра Літоўскую Рэспубліку, прадстаўнікоў апазіцыі, якія тут знаходзяцца, інакш мы забярэм вашыя пашпарты — паступаюць розныя пагрозы", — заявіў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі