Кіраўнік Брэста: прашу гараджан не турбавацца магчымым шумам блізкай кананады
![Кіраўнік Брэста: прашу гараджан не турбавацца магчымым шумам блізкай кананады](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/vucz.jpg.webp?itok=sIpCyVtG)
Старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук зноў папярэдзіў гараджан пра "магчымы шум блізкай кананады". Ён просіць іх не турбавацца, бо на палігоне "Брэсцкі" зноў праходзяць вучэнні. У іх удзельнічаюць байцы з 38-й дэсантна-штурмавой брыгады. "На працягу дня ў горадзе будуць чутныя стрэлы з гармат", — піша ён.
Рагачук у сакавіку ўжо супакойваў жыхароў Брэста, якія турбаваліся "шумам блізкай кананады" — амаль месяц ужо ішла вайна ва Украіне. Высветлілася, што тады на "Брэсцкім" былі вучэнні артылерыстаў. У красавіку гараджан напалохаў гул самалётаў.
Дэсантнікі праводзяць вучэнні і пад Віцебскам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.