Вы тут

Кіраўнік Брэста супакойвае жыхароў горада, якіх напалохаў гул самалётаў

Дэсантаванне / Мінабароны РБ

Кіраўнік Брэста супакойвае жыхароў горада, якіх 15 красавіка напалохаў гул самалётаў. Аляксандр Рагачук піша ў Telegram, што гэта вучэнні байцоў 38-й дэсантна-штурмавой брыгады і непакоіцца не трэба.

"Паводле інфармацыі кіраўніцтва Брэсцкага абласнога ваенкамата, з борта самалёта Іл-76 ажыццяўляюць планавыя скачкі байцы 38-ай брыгады, — працягвае Рагачук. — Самалёт узлятае з нашага аэрапорта і ажыццяўляе дэсантаванне парашутыстаў на палігон "Брэсцкі".

На працягу пятніцы будуць чатыры рэйсы з брэсцкімі дэсантнікамі.

У сакавіку Аляксандр Рагачук ужо супакойваў гараджан, заклапочаных "шумам блізкай кананады" — на палігоне трэніраваліся артылерысты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.