У Польшчы знайшлі канверт з выявай паштовага штэмпеля Гродна канца XVIII ст.
![Прыватны ліст захаваўся ў кракаўскім архіве](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-08/453656364_901323442034062_693310033904661566_n.jpg.webp?itok=Xd618h04)
Прыватны ліст захаваўся ў кракаўскім архіве / facebook.com/mova.homiel
Гомельскі гісторык Яўген Малікаў выявіў у кракаўскім архіве канверт з выявай аднаго з найбольш старых паштовых штэмпеляў Гродна (а магчыма, і Беларусі) канца XVIII стагоддзя. Гэта прыватны ліст, які быў напісаны 14 кастрычніка 1778 года ў Гродне нейкім шляхціцам панам А. Шукевічам і адпраўлены ў Вільню да пана Юзафа Машэўскага, канюшага смаленскага, паведамляе "Мова Гомель".
Круглы штэмпель мае выяву кароны, паштовага рога і надпіс “Grodno”, які быў змешчаны на вуглу канверта.
![У Польшчы знайшлі канверт з выявай паштовага штэмпеля Гродна канца XVIII ст.](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/453596935_901323448700728_7448268310569394350_n.jpg.webp?itok=e42fpPSo)
![У Польшчы знайшлі канверт з выявай паштовага штэмпеля Гродна канца XVIII ст.](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/453653385_901323468700726_3113412854511698571_n.jpg.webp?itok=XdR3fRPF)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.