Кіраўнік Беларускай асацыяцыі лекараў супраць фотак п'яных медыкаў у сацсетках

Кіраўнік Беларускай асацыяцыі лекараў супраць фотак п'яных медыкаў у сацсетках

Медыкі не маюць права дзяліцца ў сацсетках фота- і відэаздымкамі медыцынскіх маніпуляцый з пацыентамі. Таке меркаванне журналістам выказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Беларускай асацыяцыі лекараў Дзмітрый Шаўцоў, перадае БЕЛТА.

У сацсетках медык з дазволу кіраўніцтва можа падзяліцца, напрыклад, фатаздымкамі новага абсталявання, кажа Шаўцоў. Але — не выкладваць фота і відэа медыцынскіх маніпуляцый з пацыентам. "Гэта складае частку медыцынскай таямніцы і катэгарычна забаронена", — падкрэсліў дэпутат. Пры гэтым ён удакладніў, што дзяліцца такімі фота і відэа медыкі могуць толькі з калегамі і толькі з прафесійнай мэтай.

Шаўцоў дадаў, што медыкі могуць выкладаць асабістыя фота і відэа, бо гэта справа кожнага: "Ёсць свабода самавыяўлення. Калі лекар лічыць, што можа выкласці, напрыклад, фота ў купальніку, дык што тут такога?".

Але і асабістыя фота, на яго думку, павінны мець пэўныя межы. Недапушчальнымі Шаўцоў лічыць фатаграфіі ў нецвярозым стане на вечарынцы. "Доктар у стане алкагольнага ап'янення або з цыгарэтай — гэта не ўкладаецца ў пазіцыі здаровага ладу жыцця, якія медык даносіць пацыенту", — лічыць дэпутат.

 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 04.12:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі