Кіраўнік Беларусі патрапіў у спіс 20 “найгоршых дыктатараў”, ён мае 16 месца

У спіс “найгоршых дыктатараў” свету, складзенага амерыканскім часопісам “парад”, патрапіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. У рэйтынгу ён займае 16-е месца. Побач з Лукашэнка знаходзяцца лідэры Эквітарыяльнай Гвінеі, Зімбабвэ, Лаоса, Чада, Эфіопіі, Егіпта і кароль Саудаўскай Аравіі. А ачольвае спіс кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ір.

Адзначым, што спіс складаецца з 2003 года пры падтрымцы шэрагу міжнародных праваабарончых арганізацыяў, а сярод іх -“Міжнародная амністыя”, “Фрыдам Хаус”, “Рэпарцёры без межаў”. Амерыканскі часопіс падкрэслівае, што Лукашэнка з’яўляецца “апошнім дыктатарам у Еўропе”.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі