Кіраўнік Беларусі даў адмашку для пачатку будаўніцтва АЭС

Указ, як адзначае TUT.BY, дазваляе генеральнаму падрадчыку, расійскаму ЗАТ "Атамбудэкспарт“, пачаць збудаванне Беларускай АЭС. У адпаведнасці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь ”Пра выкарыстанне атамнай энергіі“ рашэнне пра збудаванне атамнай электрастанцыі ці яе блока прымае кіраўнік краіны.



Да цяперашняга часу, адзначае прэс-служба беларускага кіраўніка, наша крана завяршыла неабходную падрыхтоўчую працу для пачатку будаўніцтва АЭС, у тым ліку ў рамках прынятых міжнародных абавязанняў.

Як раней паведамлялася, беларуская АЭС будзе складацца з двух блокаў сумарнай магутнасцю да 2400 МВт. Станцыю пабудуюць на Астравецкай пляцоўцы ў Гродзенскай вобласці паводле расійскага праекта "АЭС-2006". Увод у эксплуатацыю першага блока АЭС запланаваны на 2018 год, другога — на 2020-ы. Будаўніцтва станцыі абыйдзецца прыкладна ў 10 млрд долараў, крэдыт на будаўніцтва выдае Расія.



Фота — Коммерсант

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі