Кіраўнік БАТЭ пакрыўдзіўся на Беларускую тэлевізію

Пасля матча Лігі чэмпіёнаў паміж барысаўскім БАТЭ і мадрыдскім "Рэалам" старшыня праўлення футбольнага клуба БАТЭ Анатоль Капскі выказаў прэтэнзіі да Беларускай тэлевізіі. Яго абразіла тое, што "Першы тэлеканал" у рэкламе матча заклікаў заўзятараў  паглядзець не на БАТЭ, а на "Рэал". На думку А.Капскага, вінаваты тут зусім не іспанскі гранд, а перажыткі нашага менталітэта: прыгожая імпартная абгортка захапляе мацней, чым айчынны прадукт.

Разам з тым, кіраўнік беларускага клуба выказаў упэўненасць, што гледачы прыходзілі ў першую чаргу на БАТЭ.

"Пагоня"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі