Кіраўнік Адміністрацыі выявіў у будаўніцтве адкаты і кругавую паруку

Па словах Кабякова, якія перадае БЕЛТА, будаўнічая галіна застаецца адной з самых схільных да карупцыі. Ён паведаміў, што напрыканцы траўня 2013 гады ўпачаты шэраг крымінальных спраў супраць групы асобаў, якія праходзяць па так званай "справе праектоўшчыкаў". Па матэрыялах праходзяць больш за 50 праектоўшчыкаў. Разам з так званымі "фінансістамі" яны вывелі ў ценявае абарачэнне за 2009-2012 гады больш за 18 мільярдаў рублёў.





Сабекошт квадратнага метра панэльнага жытла ў Мінску, па словах чыноўніка, складае 550-650 долараў. А прыватныя забудоўшчыкі прадаюць жытло ўдвая даражэй, атрымліваючы звышпрыбыткі.





Таксама Кабякоў заявіў, што ў Мінгарвыканкаме дзейнічае сакрэтная сістэма размеркавання будаўнічых падрадаў. Домабудаўнічым кааператывам яны размяркоўваюць пераважна ниізкарэнтабельныя дамы для чаргавікоў, а прыватным арганізацыям даюць будаваць камерцыйнае жытло.





Кіраўнік Адміністрацыі раскрытыкаваў будаўнічы комплекс за нежаданне працаваць па еўрапейскіх нормах. "Узровень прадукцыйнасці ў будаўнічым комплексе практычна ў дзесяць разоў ніжэйшы, чым у будаўнічых арганізацыях на Захадзе, у Кітаі. Натуральна, гэта не можа не ўплываць на тэхніка-эканамічныя паказчыкі. Больш за 30% будаўнічых арганізацый на сёння з'яўляюцца стратнымі", — канстатаваў чыноўнік.





Фота — bymedia.net