Кіраўніцтва справамі і афшор: хто гандлюе беларускімі ўгнаеннямі праз Брытанію

Гандаль угнаеннямі — прыбытковая справа / agronews
Гандаль угнаеннямі — прыбытковая справа / agronews

Угнаенні — адна з залатых жыл беларускай эканомікі. Экспарт калійных і азотных угнаенняў прыносіць у краіну вельмі патрэбную ёй валюту.

Управделами и офшор: кто торгует белорусскими удобрениями через Великобританию

AGROFERTRANS LTD зарэгістраваная ў Вялікабрытаніі яшчэ ў 2002 годзе. Долю ў кампаніі мае AGFT HANDEL S.A., зарэгістраваная на тэрыторыі Маўрыкія — вядомага афшора.

У 2019-м AGROFERTRANS LTD мела абарот больш за 86 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, чысты прыбытак — больш за 5 млн фунтаў. Частка гэтага прыбытку "зроблена" на продажы беларускіх угнаенняў.

 

Кіраўніцтва справамі і афшор

Па тым самым адрасе, што і AGFT HANDEL S.A., на Маўрыкіі зарэгістраваная AGFT Industrial. Акрамя агульнай прапіскі і часткі назвы, якая яўна адсылае да "AGROFERTRANS", у іх і агульныя бізнес-інтарэсы: гандаль угнаеннямі.

Управделами и офшор: кто торгует белорусскими удобрениями через Великобританию
AGFT Industrial знаходзіцца тут

У AGFT Industrial ёсць свая Брытанская "дачка". Гэта FERTILIFE INDUSTRY LIMITED. А яе фінансавыя паказчыкі таксама нядрэнныя: абарот у 42 мільёны фунтаў, чысты прыбытак — амаль 6,5 млн.

FERTILIFE INDUSTRY LIMITED гандлюе не толькі калійнымі ўгнаеннямі. Асноўны пастаўшчык гэтай "брытанскай" (а на справе кантраляванай з афшора на Маўрыкіі) кампаніі — ТАА "Белаграферт", беларуска-брытанская кампанія, рэзідэнт СЭЗ "Гроднаінвест". "Белаграферт" займаецца вытворчасцю азотных угнаенняў — грануляванага сульфату амонію.

Як высветліла Еўрарадыё, у "Белаграферта" два заснавальнікі. Адзін з іх — згаданая вышэй FERTILIFE INDUSTRY LIMITED. А другі — Рэспубліканскае вытворча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства "Беларусьторг" Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 

Управделами и офшор: кто торгует белорусскими удобрениями через Великобританию

Цяпер выбудоўваем ланцужок: у КСП сумесны бізнес у Беларусі з нібыта брытанскай кампаніяй, якая заснаваная афшорнай фірмай з Маўрыкія. Якая знаходзіцца ў тым жа будынку, дзе і яшчэ адна афшорная фірма, якая кантралюе яшчэ адну брытанскую кампанію, якая разам з БКК гандлюе ўгнаеннямі ва Украіне.
 

Што за ТАА "Белаграферт"

Інфармацыі пра "Белаграферт" не так шмат. На старце яе існавання, у 2016-2017 гадах, адзначалася, што кампанія будзе адгружаць у тым ліку прадукцыю "Гродна Азот". Тамсама адзначалася, што сярод яе інвестараў — той самы AGROFERTRANS. Кошт праекта (уключаючы закупку абсталявання) ацэньваўся ў больш чым 300 млн долараў.

Цікава і іншае: на сайце СЭЗ "Гродна" прадпрыемства піша, што выпускае 120 тысяч тон сульфату амонію за год. Але ў справаздачы за 2019-ы аб'ёмы гэтага ўгнаення ў брытанскай фірмы пазначаны ў два разы большыя: 240 тысяч тон за год. Тут наўрад ці ёсць памылка: проста беларуска-брытанская кампанія, мяркуючы па ўсім, яшчэ і актыўна перапрадае прадукцыю "Гродна-Азот".

Управделами и офшор: кто торгует белорусскими удобрениями через Великобританию
Шпаргалка для тых, хто мог заблытацца ў назвах і схемах

Санкцыйны ланцужок

Еўрасаюз нядаўна ўвёў сектаральныя санкцыі супраць Беларусі. У тым ліку абмежаваны пастаўкі калійных угнаенняў. Зразумела, у пастанове аб санкцыях шмат "але" і выключэнняў, праз што яны падзейнічаюць не адразу і не на ўсю прадукцыю.

Аднак нават пры велізарным жаданні еўрабюракраты наўрад ці змаглі б адправіць беларускі хлорысты калій у поўны бан. Вы толькі паглядзіце на гэтыя хітрыя ланцужкі з юрасобамі ў розных юрысдыкцыя і афшорных зонах! А калі жыццё прымусіць дадаць яшчэ фірмаў-пракладак?

Хочаш дапамагчы незалежнай журналістыцы? Стань падпісчыкам на Patreon.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі