Кіраўніцтва аэрапорта “Внуково” сышло ў адстаўку

"У сувязі з трагічнымі падзеяймі, якія адбыліся ў ноч з 20 на 21 кастрычніка, у адстаўку падалі: генеральны дырэктар міжнароднага аэрапорта Унукава Андрэй Сяргеевіч Дз’якаў і намеснік генеральнага дырэктара генерал-лейтэнант авіяцыі ў запасе Сяргей Мікалаевіч Сонцаў. Адстаўка кіраўнікоў “Внуково” прынятая", - паведаміла прэс-служба аэрапорта.

Раней чацвёра супрацоўнікаў аэрапорта былі затрыманыя і дапытаныя ў якасці падазраваных па справе аб крушэнні, у якім загінуў кіраўнік французскай нафтавай кампаніі Total. У чацвер следства падало ў Басманны суд Масквы хадайніцтва аб арышце Уладзіміра Мартыненкі - кіроўцы снегаўборачнай машыны, з якой сутыкнуўся на ўзлёце французскі самалёт, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі