Кіраўніца Грамадскай палаты Абхазіі: пазіцыя Мінска — "адкрыты гандаль"
"Адкрытым гандлем" назвала пазіцыю Мінска ў пытанні прызнання незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі кіраўніца Грамадскай палаты Абхазіі Натэла Акаба. Як нагадвае сайт "Наша Абхазия", афіцыйны зварот самаабвешчаных рэспублік адносна іх прызнання быў дасланы ў Нацыянальны сход Беларусі яшчэ ў пачатку снежня 2008 года. Аднак дагэтуль беларускія ўлады адцягваюць прыняццё рашэння па гэтым пытанні, нягледзячы на ціск з боку Расіі.
Яшчэ да прыняцця Беларусі ў праграму "Ўсходняе партнёрства" еўрапейскія структуры заклікалі Мінск не прызнаваць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Некаторыя аналітыкі мяркуюць, што кіраўніцтва Беларусі ўсё ж пойдзе на гэты крок, але восенню.