Kings of Leon прапануюць паслухаць свой альбом за тыдзень да рэлізу

Новы альбом Kings of Leon за тыдзень да афіцыйнага рэлізу з'явіўся на iTunes. Афіцыйна "Mechanical Bull" паступіць у продаж праз тыдзень.


Праца над дыскам была завершаная яшчэ ўвесну. Аднак музыкі не спяшаліся з яго выданнем, бо хацелі зрабіць максімальна спелы запіс. Праўда, у выніку матэрыял атрымаўся "надзвычай спелым". Бас-гітарыст гурта Джарэд Фолаўіл адзначыў таксама, што запіс атрымаўся больш складаны ў параўнанні з папярэднімі працамі каманды. Аднак яго энергетыка нагадвае першыя запісы гурта.

Фота: belradio.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі