Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі важны матч "Трактару"
![Галоўны трэнер дынамаўцаў Крэйг Вудкрафт / twitter.com/hcdinamoby](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/FoWuXjJXsAMgmGF.jpg.webp?itok=HEp_fy4M)
Галоўны трэнер дынамаўцаў Крэйг Вудкрафт / twitter.com/hcdinamoby
Хакеісты мінскага "Дынама" ў чэмпіянаце КХЛ па булітах прайгралі важны матч чалябінскаму "Трактару" — 2:3 (0:2, 1:0, 0:0, 0:0, 0:1). За месца ў плэй-оф яны завочна змагаюцца з маскоўскім "Спартаком", які адстае на 2 ачкі, але мае матч у запасе.
22 лютага "Спартак" згуляе з ЦСКА, а 26-га — з маскоўскім "Дынама". У мінчукоў застаўся гасцявы паядынак 25 лютага з "Віцязем".
![Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі важны матч "Трактару"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/33_1.png.webp?itok=O9GpHxAc)
t.me/hcdinamoby/
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.