Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі "Спартаку"
Заўзятары на трыбуне
Хакеісты мінскага "Дынама" ў пятніцу прайгралі ў Маскве "Спартаку" — 2:4 (1:1, 0:1, 1:2). Гэта быў чарговы матч чэмпіянату КХЛ. У дынамаўцаў вызначыліся Сэм Энас і Андрэй Стась.
24 снежня "Дынама" згуляе ў гасцях з "Віцязем". Беларускі клуб па-ранейшаму займае 8-е месца ў канферэнцыі "Захад".
t.me/hcdinamoby/
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.