Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі "Куньлуню"

Мінскія дынамаўцы прайгралі "Куньлуню" / hcdinamo.by

Мінскія дынамаўцы прайгралі "Куньлуню" / hcdinamo.by / hcdinamo.by

6 верасня ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ хакеісты мінскага "Дынама" сустракаліся з кітайскім "Куньлунем".

Першы перыяд матчу скончыўся ўнічыю 1:1. Лік адкрыў гулец "зуброў" Віталь Пінчук, але лідарства нашай каманды доўжылася ўсяго хвіліну. У другім перыядзе дзве шайбы заляцелі ў браму дынамаўскага галкіпера. У апошнюю траціну гульні Нік Мерклі скараціў адставанне, але вельмі хутка гаспадары зноў выйшлі наперад на дзве шайбы. За 20 секундаў да сірэны Нік Энас забіў у браму "Куньлуня" яшчэ адну шайбу, але зраўняць лік беларуская каманда так і не паспела. З лікам 3:4 мінчукі прайгралі.

Наступную сустрэчу каманда правядзе 8 верасня ў Ніжнім Ноўгарадзе з мясцовым "Тарпеда".
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі