Хакеісты мінскага "Дынама" не змаглі выляцець з Казані
![Хакеісты мінскага "Дынама" не змаглі выляцець з Казані](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ChkMn.jpg.webp?itok=DRibDK00)
Хакеісты мінскага "Дынама" не змаглі выляцець з Казані, дзе напярэдадні ў авертайме абыгралі "Ак Барс" (3:2). У выніку ў Чарапавец на наступны матч чэмпіянату КХЛ з камандай "Северсталь" яны патрапяць толькі ў дзень гульні — 14 верасня.
Клубная прэс-служба называе прычынай нечакана ўзніклых праблем "тэхнічныя пытанні". Некалькі гадзін каманда чакала ў аэрапорце, а калі пра самалёт аператыўна дамовіцца не ўдалося, яе засялілі ў адзін з гатэляў.
![Хакеісты мінскага "Дынама" не змаглі выляцець з Казані](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Kaz.jpg.webp?itok=1VEoD2mk)
t.me/hcdinamoby
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.