Хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі "Віцязь"
![Дынамаўцы былі ў рэтра-форме](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/retrram.jpg.webp?itok=c74-4bD2)
Дынамаўцы былі ў рэтра-форме / vk.com/hcdinamoby
Хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі "Віцязь" — 4:1 (0:0, 1:1, 3:0). Гэта быў першы матч беларускага клуба ў чэмпіянаце КХЛ пасля двухтыднёвага перапынку (дынамаўцы былі ў рэтра-форме). Андрэй Стась адкрыў лік на 33-й хвіліне. На 37-й Уілсан Скот яго зраўняў. У трэцім перыядзе вызначыліся Ягор Борыкаў (45), Аляксандр Волкаў (46) і Кодзі Керан (60, у пустую браму).
Наступны матч "Дынама" згуляе 22 снежня ў гасцях з маскоўскім "Спартаком".
Дынамаўцы па-ранейшаму займаюць 8-е месца ў Заходняй канферэнцыі.
![Хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі "Віцязь"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/443_0.jpg.webp?itok=SbLSsQA5)
t.me/hcdinamoby/
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.