Хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі СКА, лік у серыі — 2:2

На "Мінск-Арэне" "Дынама" атрымала першую перамогу ў гэтай серыі плэй-оф / vk.com/hcdinamoby
На "Мінск-Арэне" "Дынама" атрымала першую перамогу ў гэтай серыі плэй-оф / vk.com/hcdinamoby

Хакеісты мінскага "Дынама" ў плэй-оф КХЛ абыгралі СКА — 4:2 (0:0, 0:0, 4:2). Гэта валявая перамога. Мікіта Гусеў вывеў гасцей наперад на 44-й хвіліне, аднак на 50-й Ігар Мартынаў у меншасці яго зраўняў. На 53-й Дзмітрый Сакалоў выводзіць мінчукоў наперад. Раман Гарбуноў на 55-й хвіліне закідвае яшчэ адну шайбу. А Нік Мерклі вызначаецца на 57-й (у пустую браму). СКА здолеў адну шайбу адыграць.

Лік у серыі — 2:2. У Санкт-Пецярбургу дынамаўцы выйгралі першую гульню — 6:4, аднак прайгралі другую — 2:5. Далей было паражэнне і на "Мінск-Арэне" — 0:4.

9 сакавіка "Дынама" і СКА сустрэнуцца ў Санкт-Пецярбургу. 

У апошнія два сезоны дынамаўцы таксама сустракаліся на старце плэй-оф са СКА і прайгравалі — 1:4 і 0:4.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі