Кепска, але бывала і горш: беларусы лепш ацэньваюць сваё эканамічнае становішча
![На ежы эканомяць 38% апытаных / Getty Images/Bloomberg/Andrey Rudakov](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/%D0%B3%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%BD%D0%B0%D1%8F_60.jpg.webp?itok=PQRQWNpg)
На ежы эканомяць 38% апытаных / Getty Images/Bloomberg/Andrey Rudakov
Эканамічныя адчуванні беларусаў негатыўныя, але лепш, чым у красавіку 2022 года. Падзенне даходаў стала некрытычнае, напрыклад, людзі радзей адкладаюць абавязковыя плацяжы па крэдытах або за камуналку. Пры гэтым многія адчуваюць падзенне даходаў і ўсё яшчэ вымушаныя эканоміць на ежы.
Такія вынікі чарговай хвалі анлайн-апытання BEROC сярод гарадскіх жыхароў ад 18 да 65 гадоў. Выбарка рэпрэзентатыўная па полу, рэгіёне і ўзросце. Колькасць рэспандэнтаў — 992 чалавекі.
“Падзенне даходаў стабілізавалася”
Сярод апытаных 43% скардзяцца на падзенне даходаў у апошні месяц. BEROC удакладняе, ці адбывалася зніжэнне прыбыткаў праз змену курсаў валют і цэн. Калі адкінуць гэтыя фактары, то са скарачэннем даходаў сутыкаюцца 29% апытаных. Асноўнай прычынай яны называюць памяншэнне попыту.
— Мабыць, іх даходы прывязаныя да колькасці выпрацоўкі, заказаў і гэтак далей, — кажа акадэмічны дырэктар BEROC Кацярына Барнукова. — У асноўным гэтыя скарачэнні адбываюцца ў прыватным сектары. Гэта ў першую чаргу фінансы, будаўніцтва і, як ні дзіўна, сельская гаспадарка. Па макрастатыстыцы ў сельскай гаспадарцы ў нас усё добра, чаго не скажаш пра будаўніцтва.
Пры гэтым вынікі лістападаўскага апытання не самыя кепскія. У красавіку 2022 года пра зніжэнне даходаў казалі 52% апытаных.
— Падзенне даходаў стабілізавалася ў нейкім сэнсе.
![Плохо, но бывало и хуже: белорусы лучше оценивают своё экономическое положение](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/3_25.png.webp?itok=VSZXp5MV)
Традыцыйна найбольш аптымістычнай з'яўляецца моладзь, работнікі сельскай гаспадаркі і чамусьці жыхары Магілёўскай вобласці. Песімістычна глядзяць на становішча спраў айцішнікі і фінансісты і жыхары Мінска, кажа Кацярына Барнукова.
Што тычыцца спачатку замарозкі, а потым ўзмоцненага кантролю за цэнамі, то больш 63,1% рэспандэнтаў лічаць такое рашэнне правільным. Асабліва падтрымліваюць яго людзі з нізкімі даходамі або фіксаванымі даходамі, якія залежаць ад дзяржавы. Напрыклад, пенсіянеры, дэкрэтніцы. Таксама часцей за такое рашэнне людзі з нізкім узроўнем адукацыі і аўдыторыя дзяржСМІ.
— Калі мы паглядзім на аўдыторыю незалежных СМІ, там падтрымка будзе значна ніжэйшай — усяго толькі 40 адсоткаў. Сярод аўдыторыі дзяржСМІ падтрымка будзе ўжо 74 адсоткі, гэта значыць значна вышэй.
![Плохо, но бывало и хуже: белорусы лучше оценивают своё экономическое положение](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/%D0%B4%D0%BE%D1%85%D0%BE%D0%B4%D1%8B.png.webp?itok=YwdzF_NF)
Пры гэтым людзі сталі заўважаць негатыўныя эфекты ад кантролю цэн. Амаль палова апытаных заўважыла, што тавараў стала менш. 23% сказалі, што невялікія кампаніі зачыняюцца праз кантроль цэн. Прыкладна 36,2% заявілі, што цэны на тавары і паслугі працягваюць расці. І 32,3% гаварылі пра спыненне росту цэн на тавары і паслугі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.