Вы тут

КДК: у Беларусі выяўлены крыптаабменнік, праз які фінансаваліся пратэсты

КДК устанавіў грамадзян і арганізацыі, якія атрымлівалі грошы праз крыптаабменнік / Sb.by​

У Беларусі спыненая праца крыптаабменніка, праз які ў тым ліку фінансаваліся фонды, праваабарончыя цэнтры і некамерцыйныя арганізацыі, што падтрымлівалі "незаконную пратэстную дзейнасць", паведамляе ДФР КДК.

Рэсурс у інтэрнэце для "незаконнай пакупкі і продажу крыптавалюты" стварылі грамадзяне Беларусі і Еўрасаюза, разлікі яны праводзілі пераважна наяўнымі грашыма, паведамляюць кантралёры. Крыптаабменнік працаваў на ананімнай аснове.

Па фактах ухілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да 5 грамадзян Беларусі ўзбуджаная крымінальная справа. Нанесеная дзяржаве шкода перавысіла 8 мільёнаў рублёў.

Фінансавая міліцыя канфіскавала больш за 200 тысяч долараў і 65 тысяч еўра, яшчэ больш за 370 тысяч долараў былі заблакаваныя на разліковых рахунках у беларускіх і замежных банках. Накладзены арышт на маёмасць і транспартныя сродкі.

КДК таксама выявіў грамадзян, фонды і арганізацыі, якія незаконна фінансаваліся з-за мяжы праз крыптаабменнік. Іх дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.