Вы тут

КДБ правёў ператрус у брэсцкага актывіста з БЧБ-прычоскай

Андрэй Прыстаўка / t.me/viasna96

Супрацоўнікі КДБ 29 ліпеня правялі ператрус у брэсцкага актывіста Андрэя Прыстаўкі. У яго забралі тэхніку, дапыталі наконт удзелу ў чатах, а пазней вызвалілі. Брастаўчанін застаецца ў статусах сведкі і падазраванага па нейкай "тэрарыстычнай справе", паведамляе тэлеграм-канал @viasna96.

Прыстаўка вядомы сваёй бел-чырвона-белай прычоскай. Са жніўня 2020-га за ўдзел у вулічных акцыях яго затрымлівалі шмат разоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.