КДБ паведаміў пра спыненне крымінальнай справы ў дачыненні Сяргея Пальчэўскага

КДБ паведаміў пра спыненне крымінальнай справы ў дачыненні Сяргея Пальчэўскага

КДБ Беларусі паведаміў пра спыненне крымінальнай справы ў дачыненні Сяргея Пальчэўскага. “З-за адсутнасці ў дзеяннях складу злачынства”, — гаворыцца ў лісце, які атрымаў маладафронтавец, інфармуе Радыё Свабода. Ён праходзіў па справе аб “арганізацыі масавых беспарадкаў” (ч. 3 арт. 293 КК), у сакавіку-красавіку 2017 года знаходзіўся за кратамі. Пасля вызвалення Пальчэўскі прызнаўся, што падчас знаходжання ў СІЗА быў завербаваны супрацоўнікамі КДБ, атрымаў псеўданім “Артур”. “Каюся ў гэтым учынку перад Богам і людзьмі”, — сказаў маладафронтавец.

Сяргей Пальчэўскі кажа, што для яго спыненне крымінальнага пераследу стала нечаканасцю. Ён не выключае, што падобныя лісты КДБ даслаў і іншым фігурантам справы. “Тое, што супраць мяне спынілі справу, гэта натуральна, бо мы не планавалі ніякіх супрацьпраўных дзеянняў. Яшчэ тут паўплываў грамадскі ціск, што ніхто не забываецца пра гэтую справу”, — кажа маладафронтавец.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі