Казулін судзіцца з Лукашэнкам не будзе, а дочкі палітвязня яшчэ разважаюць

Аляксандр Казулін падаваць у суд на Лукашэнку не будзе. Аднак яго дочкі для сябе такой магчымасці не адкідаюць. Пра гэта паведаміла Вольга Казуліна ў інтэрвію Еўрарадыё.  Скончылася трохдзённае спатканне палітвязня Аляксандра Казуліна з дочкамі. Па словах В.Казулінай, у яе бацькі вельмі баявы дух, ён актыўны і гатовы да выхаду на свабоду. Казулін шмат часу бавіць на свежым паветры і скардзіцца на тое, што яму бракуе актыўных дзеянняў.

Асноўнай тэмай для гутаркі быў выступ Аляксандра Лукашэнкі перад парламентам, дзе не адзін раз згадваўся Казулін.

Вольга Казуліна: "Ён сказаў, што калі пачуў гэтае пасланне, то вельмі ўзрадаваўся і захлопаў у ладкі. Бо Лукашэнка ў чарговы раз у парыве клякочучай шчырасці выдаў сябе з галавой. Тата яшчэ раз падкрэсліў, што прэзідэнт не можа апускацца да вульгарнасці".

Тым не менш палітвязень не будзе падаваць у суд на Лукашэнку за абразы. Вольга Казуліна, аднак, заяўляе, што падасць у суд за абразу свайго бацькі, калі гэта дазволіць беларускае заканадаўства. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі