Катавальня: што адбываецца за калючым дротам — эфір з Кабанавым

Аляксандр Кабанаў / Еўрарадыё
Аляксандр Кабанаў / Еўрарадыё

Брэсцкага блогера Аляксандра Кабанава затрымалі 17 чэрвеня 2020 года. Адпаведна, ніякага ўдзелу ў “масавых беспарадках” і іншым ”тэрарызме”, які так любяць прыпісваць крытыкам лукашэнкаўскага рэжыма прапагандысты і так званыя следчыя, Кабанаў не браў. Але для затрымання хапіла і яго ранейшага актывізму, і дзейнасці ў якасці блогера, і, што галоўнае на той момант, яго працы ў якасці прэс-сакратара ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Па выніку, Кабанаў 14 красавіка 2021-га разам са сваім калегам Сяргеем Пятрухіным быў асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі па абвінавачванні ў “арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, абразе прадстаўніка ўлады”.

Як змянялася з цягам часу стаўленне да палітычных у месцах зняволення? Ці не шкадуе, што ўвязаўся ў выбачую кампанію ў якасці сябра ініцыятыўнай групы Ціханоўскай? Чаму пасля вызвалення вырашыў ісці сваім шляхам, а не далучыўся да Офіса? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае блогер, вядоўца ютуб-канала “Народны рэпарцёр”, экс-палітвязень Аляксандр Кабанаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі