Вы тут

Каталікі і пратэстанты святкуюць Вялікдзень. Фота

Каталіцкі святар акрапляе святой вадой ежу і людзей у вёсцы Нарбутавічы Дзятлаўскага раёну, 11 красавіка 20202 / Васіль Фядосенка / Reuters

12 красавіка рыма-каталікі, грэка-каталікі і пратэстанты Беларусі і свету адзначаюць свята Уваскрэсення Хрыстова. Напярэдадні арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч парэкамендаваў вернікам з-за пандэміі каранавірусу заставацца дома і не ісці ў касцёл, а святочную імшу паглядзець анлайн. Таксама было заяўлена, што ў Мінску каталіцкія святары не будуць свянціць стравы на велікодны стол у Вялікую суботу 11 красавіка, каб пазбегнуць наплыву вялікай колькасці людзей, як гэта адбылося тыдзень таму на Вербніцу. 

Але ў малых гарадках свячэнне дароў адбылося. Таксама многія людзі нягледзячы на рэкамендацыі па традыцыі ўсё ж пайшлі ў касцёл. Як гэта было — глядзіце ў фотарэпартажы Reuters.

Вернікі ў дзятлаўскім касцёле ў Вялікую суботу напярэдадні свята Уваскрэсення Хрыстова, 11 красавіка 2020 года / Васіль Фядосенка / Reuters
Каталіцкі святар акрапляе святой вадой ежу і людзей у Вялікую суботу ў вёсцы Хвіньявічы Дзятлаўскага раёну, 11 красавіка 20202 / Васіль Фядосенка / Reuters
Каталіцкі святар акрапляе святой вадой ежу і людзей у Вялікую суботу ў вёсцы Плябанавічы Дзятлаўскага раёну, 11 красавіка 20202 / Васіль Фядосенка / Reuters
Каталіцкі святар акрапляе святой вадой ежу і людзей у Вялікую суботу ў вёсцы Плябанавічы Дзятлаўскага раёну, 11 красавіка 20202 / Васіль Фядосенка / Reuters
Людзі моляцца ў касцёле напярэдадні Вялікадня ў вёсцы Дварэц Дзятлаўскага раёну, 11 красавіка 20202 / Васіль Фядосенка / Reuters
Людзі прыйшлі ў касцёл на Велікодную імшу ў Навагрудку, 12 красавіка 20202 / Васіль Фядосенка / Reuters
Жанчына ў масцы падчас Велікоднай імшы ў Навагрудку, 12 красавіка 20202 / Васіль Фядосенка / Reuters
Вернікі і святары падчас Велікогдага шэсця ў Навагрудку, 12 красавіка 20202 / Васіль Фядосенка / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.