Вы тут

Касцяхін: “Барані сваё” — сёння гэта галоўная нацыянальная ідэя ўсіх беларусаў

Іван Касцяхін / Еўрарадыё

21 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — экс-дырыжор Нацыянальнага тэатра оперы і балета Іван Касцяхін.

Ваеннае дзікунства, рэпрэсіі і неразуменне таго, хто мы і дзе нашае месца, — з такімі выклікамі чарговы раз сутыкнулася беларускае грамадства. І справіцца з гэтымі выклікамі нам дапаможа толькі культура, перакананы Іван Касцяхін.

Пра тое, чаму мы ні ў якім разе не павінны забывацца на сваю нацыянальную культуру, як яе захаваць, і пра тое, ці вартыя падзеі 2020 года сваёй оперы, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Іванам Касцяхіным

Чытаць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.