Карткі кліентаў беларускіх банкаў ператвараюцца ў гарбузы
![Картка беларускага банка цяпер — бескарысны кавалак пластыку / Еўрарадыё](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/photo_2022-02-26_15-15-59.jpg.webp?itok=xFBcD85z)
Картка беларускага банка цяпер — бескарысны кавалак пластыку / Еўрарадыё
Кліенты беларускіх банкаў атрымліваюць смскі пра тое, што "ў сувязі з уведзенымі санкцыямі па рашэнні плацежных сістэм Visa і Mastercard найбліжэйшым часам стане недаступным здзяйсненне асобных аперацый з выкарыстаннем картак". У прыватнасці, такія паведамленні атрымалі 26 лютага кліенты Банка ВТБ.
Трымальнікі такіх картак не змогуць аплачваць пакупкі ў крамах і ў інтэрнэце, а таксама здымаць грошы ў банкаматах іншых банкаў. Атрыманне наяўных магчымае ў банкаматах і офісах ВТБ (Беларусь).
Пасля таго, як Расія ўварвалася ва Украіну, ЗША і іншыя краіны Захаду абклалі санкцыямі расійскія банкі Сбер, ВТБ, ВЭБ, "Альфа-банк". Пад санкцыі патрапілі і беларускія "дочкі" гэтых банкаў. Іх кліентам цяпер не пазайздросціш: іх карткі ператвараюцца ў гарбузы.
![Карточки клиентов белорусских банков превращаются в тыквы](/sites/default/files/paragraphs/image/vtbpng.png)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.