Карпянкоў плануе стварыць асобныя атрады снайпераў і аператараў дронаў

Спецназаўцы Мікалая Карпянкова з атрада "Рысь"

Спецназаўцы Мікалая Карпянкова з атрада "Рысь" / t.me/vvmvdrb/

Намеснік міністра ўнутраных спраў, камандуючы ўнутранымі войскамі МУС РБ Мікалай Карпянкоў плануе стварыць асобныя атрады снайпераў і аператараў дронаў. Яны будуць працаваць сумесна з раней створанымі ў Мінску і рэгіёнах больш за дзясяткам спецпадраздзяленняў. Карпянкоў паведаміў, што з-за "няпростай сітуацыі" на межах Беларусі "пастаянна ўносяцца сур'ёзныя змены ў працу і арганізацыйна-штатную структуру". Напрыклад, Спецыяльны атрад хуткага рэагавання атрымаў статус цэнтра спецыяльнага прызначэння. Цяпер ён адказвае "за падрыхтоўку і службова-баявое выкарыстанне" і спецпадраздзяленняў унутраных войскаў, і двух атрадаў "ветэранаў"-спецназаўцаў.

Атрады спецназа — "дзецішча" Карпянкова. Яны ствараюцца з 2022 года. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі палічыў, што розных спецпадраздзяленняў замала. Новыя "спецназы" ўжо ўдзельнічаюць у рэпрэсіях — затрымліваюць беларусаў за іх палітычныя погляды. У навучанні згаданых атрадаў удзельнічалі і, відаць, працягваюць удзельнічаць былыя расійскія найміты-"вагнераўцы". Задачамі спецпадраздзяленняў унутраных войскаў называюць барацьбу з "незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі" і "дыверсійна-разведвальнымі групамі". У іх складзе ад пачатку былі снайперы і аператары дронаў.

Карпянкоў плануе стварыць асобныя атрады снайпераў і аператараў дронаў
Мікалай Карпянкоў ў в/ч 3214

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі