Вы тут

Карціну Пікаса "Жанчына ў капелюшы" прадалі за 6,9 млн долараў

"Жанчына ў капелюшы" / Radio-Canada

Карціну Пабло Пікаса "Жанчына ў капелюшы" прадалі за 6,9 млн долараў. Адбылося гэта на аўкцыёне ў Таронта. На карціне намаляваная муза і каханая знакамітага мастака Дора Маар. Першапачаткова яе кошт складаў $6-7,5 млн.

Карціны Пікаса лічацца аднымі з самых дарагіх. Асобныя з іх прадаюцца за фантастычныя сумы — 106-179 млн долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.