Караоке на Еўрарадыё: у 19:00 спяваем улюбёныя песні J:MOPC у жывым эфіры!

Хочаш паслухаць любімыя песні гурта J:MOPC у нечаканым акустычным варыянце? Тады спяшайся набыць квіток на заўтрашні канцэрт у к/з "Мінск" ці… запісвайся ва ўдзельнікі нашага чарговага караоке-чэмпіяната!


Каб заспяваць песню J:MOPC у жывым эфіры Еўрарадыё, табе трэба пакінуць свой кантактны тэлефон і назву песні у каментарах да гэтага запісу. І чакаць. Паміж 19 і 20 гадзінамі табе абавязкова патэлефануюць нашыя ды-джэі. Пасля ўсё залежыць ад цябе!
УВАГА! Спяваць будзем усяго адну гадзіну. Калі ты хочаш, каб свет пачуў менавіта цябе, забудзься пра сорам і хутчэй запісвайся ва ўдзельнікі. На караоке-рынг выклікаем у парадку падачы заявак на ўдзел!
Напрыканцы гадзіны лепшага спевака вызначыць калектыў Еўрарадыё.

Увага! На сайце дзейнічае прэмадэрацыя. Калі ласка, не хвалюйцеся, калі ваш каментарый не з'яўляецца на сайце адразу. Мы праверым яго, часткова выдалім ваш нумар тэлефону і апублікуем. 

А вось і выступы ўдзельнікаў:

Аляксандр "Дзесьці"

120417 prosta Sa6aS.mp3

Андрэй "Принцесса"

120417 prosta AndrusS.mp3

Ксенія "Серебром"

120417 prosta KsenijaS.mp3

Дар'я "Дзесьці"

120417 prosta DarjaS.mp3

Стас "Жыві"

120417 prosta StasS.mp3

Ягор "Беларускае золата"

120417 prosta JagorS.mp3

Падвядзенне вынікаў (віншуем Ксенію):

120417 konkurs vynikiS.mp3

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі