Вы тут

Каранік — пра пратэст медыкаў: "выразна зрэжысаванае мерапрыемства"

Акцыя пратэсту медыкаў сабрала каля 100 чалавек / Еўрарадыё

Міністр здароўя Уладзімір Каранік пракаментаваў сённяшні пратэст медыкаў у Мінску. Каля медуніверсітэта пратэставала супраць гвалту ў дачыненні пратэстоўцаў (сярод пацярпелых ёсць і медыкі) каля ста чалавек. Яны таксама выступалі за сумленныя выбары. Каранік прыязджаў на акцыю, але людзі адмовіліся ісці разам з ім універсітэт і працягвалі пратэставаць.

"Сумна бачыць, як выразна зрэжысаванае мерапрыемства спрабуюць выдаць за стыхійную акцыю пратэсту мэдыкаў, цытуе словы міністра яго прэс-служба. — Крыўдна разумець, што нашых калегаў выкарыстоўваюць для стварэння карцінкі і правакавання сілавога адказу прадстаўнікоў органаў унутраных спраў".

Прапануем паглядзець стрым Еўрарадыё з "выразна зрэжысаванага мерапрыемства".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.